Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » БАБIЧ Марыя 

БАБIЧ Марыя

(у шлюбе Бялевiч) [н. 1928, в. Бабiчы Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Вiцебскай вобл.], удзельніца антысавецкага маладзёжнага руху. Сястра Івана Бабіча, жонка Льва Бялевіча. Падчас навучання ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы ўступіла ў Саюз беларускiх патрыётаў. 25.3.1946 з iншымi сябрамi СБП прыняла прысягу. Арыштавана з братам 8.9.1947 на станцыi Навадруцк. Асуджана да 10 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў Комi АССР, Кiраўскай вобл., у Азёрным канцлагеры пад Тайшэтам, працавала на будаўнiцтве чыгункi Тайшэт — Брацк, потым у Мардоўскай АССР. У 1955 з братам прывезена ў Маладзечна, дзе адбыўся перагляд судовай справы. Тэрмiн зняволення быў скарочаны да 8 гадоў. Вызвалена ў лют. 1956, вярнулася ў родныя мясцiны. Пабралася шлюбам з сябрам Глыбоцкай групы СБП Львом Бялевiчам. Маюць дачку. З 1983 Леў i Марыя Бялевiчы жывуць у Полацку.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".