Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АСТРОЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч
[1898, в. Люціна Мінскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 29.12.1937, Масква, НКВД], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту выкладчык аўтасправы Усесаюзнай архітэктурнай акадэміі. Арыштаваны 22.11.1937 у Маскве па адрасе: Сталешнікаў зав., д. 6. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 20.12.1937 за «антысавецкую дзейнасць» і «службу ў белай арміі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.5.1959. Асабовая справа А. № П-61341 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.