Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АСКОЛЬДАЎ Якаў Лазаравіч
[1893, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 1937, ?, НКВД], вайсковец. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вёў прабальшавіцкую агітацыю сярод салдат Зах. фронту. Член армейскага камітэта 2-й арміі, якая дыслакавалася ў Слуцку, а таксама член салдацкага камітэта Зах. фронту. У час устанаўлення Савецкай улады — старшыня Слуцкага рэўкама. У студз. 1918 на чале атрада 2-й арміі ўдзельнічаў у ліквідацыі мяцяжу польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага. У адным з баёў каля чыгуначнай станцыі Ясень быў захоплены палякамі і пасаджаны ў Бабруйскую крэпасць. Польскімі легіянерамі прыгавораны да расстрэлу. Вызвалены ў выніку абмену на польскіх палонных вайскоўцаў. З сак. 1919 у Чырвонай арміі. З’яўляўся ваенным камісарам 1-й Літоўскай стралковай дывізіі, затым 4-й стралковай дывізіі і Дзвінскага ўмацаванага р-на. Быў членам Рэўваенсавета 3-й арміі. Пасля грамадзянскай вайны на розных пасадах у Чырвонай арміі: памочнік камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі, член Рэўваенсавета Віцебскага раёна, Галоўны інспектар упраўлення ВНУ Далёкаўсходняй Рэспублікі, начальнік Галоўнага ваенна-інжынернага ўпраўлення РСЧА. З 1924 на гаспадарчай рабоце. Быў начальнікам будаўніцтва, дырэктарам заводаў у Новасібірску і Кіеве. У 1937 арыштаваны органамі НКВД і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.