Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АСIНЕНКА Мiкола (Крывiч)
[н. 1930, в. Рамелькi Пастаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскi р-н Вiцебскай вобл.], удзельнiк бел. пасляваеннага антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступiў у адкрытае ў вер. у Паставах педагагiчнае вучылішча. Спрабаваў сябе ў паэзіі. Восенню 1945 стаў адным з iнiцыятараў згуртавання нацыянальна свядомых навучэнцаў у падпольную арганiзацыю «За Беларусь». 25.3.1946 у сваёй вёсцы наладзіў прыняцце сябрамі арганізацыі прысягi на вернасць Беларусi. Вясной 1946 група «За Беларусь» аб’ядналася з глыбоцкай групай СБП, назва якой стала найменнем аб’яднанай арганізацыі. Арыштаваны органамi МДБ у лют. 1947. Асуджаны на працэсе ў Мінску 16—20.6.1947 да расстрэлу. У сувязі з адменай Указам прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 20.5.1947 смяротнага пакарання атрымаў 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў з 5-гадовым пазбаўленнем правоў. Падчас адбывання тэрмiну пакарання нейкi час быў шпiталiзаваны i знаходзiўся ў Кемераўскай вобл. ў адным з медыка-санiтарных пунктаў для зняволеных. У 1956 вярнуўся ў Беларусь. Не змог знайсці на радзіме сталую работу і пераехаў у Казахстан, потым ва Узбекiстан. Завочна скончыў Ташкенцкi полiтэхнiчны iнстытут. Прыехаў у Беларусь. Працаваў галоўным iнжынерам на заводзе будаўнiчых матэрыялаў у Чэрыкаве. Пасля смерцi жонкi Нiны накiраваўся з брыгадай будаўнiкоў на БАМ. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.