Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч 

АСАТКІН-УЛАДЗІМІРСКІ Аляксандр Мікалаевіч

[3(15).10.1885, с. Вазнясенскае Кастрамскога пав., цяпер Кастрамская вобл., Расія – вер. 1937, Кіеў, НКВД], дзяржаўны і партыйны дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут. У 1904 уступіў у РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Працаваў у Кастрамской, Іванава-Вазнясенскай, Уладзімірскай арганізацыях РСДРП. 6 разоў зняволены, 2 разы высланы. З 1918 на прафсаюзнай рабоце ў Маскве: член Прэзідыума ВЦСПС, член ЦК прафсаюза тэкстыльшчыкаў. У 1921 накіраваны ў Туркестан: наркам гаспадарчых спраў, нам. старшыні СНК, старшыня Эканамічнага савета. З 1923 у Беларусі. У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. Да БССР далучаны Віцебская і Магілёўская губерні. З 4.2.1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі—вер. 1924 першы сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. Беручы ўдзел у дыскусіі аб супрацьстаянні НЭПа і сацыялістычнага ўкладу, лічыў пазіцыі НЭПа ў Беларусі вельмі моцнымі: «Беларуская Рэспубліка не складае выключэння з гэтага боку, але тут маюцца некаторыя асаблівасці эканамічнага і палітычнага характару, якія робяць больш складаным рух эканомікі ўперад у галіне падрыхтоўчай да сацыялізму». Восенню 1924 адкліканы ў Маскву для працы ў апараце ЦК ВКП(б). У 1928—29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 старшыня выканкама Далёкаўсходняга краю (Хабараўск). У 1931—32 прадстаўнік Наркамата знешняга гандлю СССР у Японіі і Кітаі. З 1933 на савецкай і партыйнай рабоце на Украіне. З ліст. 1936 член прэзідыума Акадэміі навук УССР, дырэктар Інстытута эканомікі АН УССР. Арыштаваны і асуджаны да ВМП у 1937. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Основные задачи партработы // Вперёд. 1924. № 1.

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. Мн., 2001; Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928 гг.). Отражение времени в архивных документах. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".