Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АРЭХВА Мікалай Сямёнавіч 

АРЭХВА Мікалай Сямёнавіч

[11(24).11.1902, в. Баруны Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.7.1990, Мінск], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981). Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х г. сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З вер. 1923 у апараце ЦК РКСМ. У 1924 старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студз. 1925 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сак. 1926 арыштаваны польскай дэфензівай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 член Бюро, з ліп. 1936 прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе. Са снеж. 1939 жыў у СССР. У час 2-й сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 у Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973) і інш.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958; К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. № 8; Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. № 9 (разам з А.М.Мацко); Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.

Літ.: Мяснікоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 ліст.; Тоўсцік А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.; Міско Я. Таварыш «Пётр» // Полымя. 1982. № 2. С. 162—172; Соколова И. Посеянное в людях отзовется… // Полит. собеседник. 1987. № 5. С. 21—23; Раманоўскі В. Праз усё жыццё // Вяч. Мінск. 1989. 9 ліст.; Бараноўскі Я. «Паколькі мая жонка ўжо сама апраўдвацца і абараняцца не можа…» // Звязда. 1996. 4 крас.; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".