Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АРШАНСКІ Бэр Эмануілавіч 

АРШАНСКІ Бэр Эмануілавіч

[псеўд.: Бэр, Хаім, Міхлсон, З.Б.Элензон; 30.11.1883, Гарадок, Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 15.11.1945, Масква], дзяржаўны і партыйны дзеяч, літаратар. Працоўную біяграфію пачаў пераплётчыкам. З юнацкіх гадоў уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. З 1902 жыў у Рызе. У 1903 уступіў у Бунд. У 1908 пераехаў у Вільню. З 1913 у Пецярбургу, друкаваўся ў нелегальным друку. Вёў рэвалюцыйную прапаганду, за што неаднаразова арыштоўваўся. У 1918 накіраваны ў Віцебск сакратаром губкама РСДРП. З’яўляўся членам Віцебскага губернскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 на падпольнай рабоце ў Літве. З 1920 нам. старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета, наркам працы БССР. У 1925—26 рэдагаваў газ. «Октобэр» («Кастрычнік», выдавалася на ідыш). Быў нам. загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК КП(б)Б. У 1927 накіраваны на партыйную работу ў Свярдлоўск. З 1929 зноў у Мінску. Працаваў загадчыкам яўрэйскага сектара БелАН. Член ЦВК БССP (1920—26). У 1930-я г. «пры нявысветленых акалічнасцях пабываў на Калыме» (Р.Рэлес).

Тв.: 1905 год у Беларусі. Мн., 1926.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БП, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".