Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АРЦЮШЭЎСКI Міхаіл Паўлавіч 

АРЦЮШЭЎСКI Міхаіл Паўлавіч

[1925, в. Драчава Бабруйскай акругі, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], удзельнiк антысавецкага падполля. У жн. 1943 вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Вызвалены ў сак. 1945 амерыканскімі войскамі, працаваў у санітарнай часці, затым механікам у гаражы. У 1946 намерваўся вярнуцца ў СССР, але зразумеў, што яму пагражаюць рэпрэсіі з-за цывільнай службы ў амерыканскай арміі. У 1946—51 жыў у амерыканскай зоне акупацыі Германіі, у Вялікабрытаніі, ЗША. У пачатку 1952 пры ўдзеле Б.Рагулі завербаваны ў разведку ЗША, займаўся ў Каўфбэйрэнскай разведвальнай школе (псеўданім — Фін). Разам з Г.Касцюком (Бэнам) жыў у Міндэльсгайме, адкуль на заняткі дастаўляўся легкавым аўтамабілем. Як запасны радыст ноччу на 27.8.1952 закінуты ў Налібоцкую пушчу (у в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Пасля высадкі і падзелу групы заставаўся ў лесе разам з М.Кальніцкім (Джо). Затрыманы органамі МДБ БССР 10.9.1952 у запланаваным месцы сустрэчы групы. Пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР 23.1.1956 памілаваны і вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Паводле сведчанняў Ц.Вострыкава, адыграў не апошнюю ролю ў выкрыццi органамi МДБ дэсантнай групы. Iнфармацыя патрабуе праверкi.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Вострыкаў Ц.: «Яшчэ не прыйшоў час» // Наша Нiва. 1998. 15 чэрв.; Антысавецкія рухі; Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".