Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АРЦЮКЕВІЧ Барыс Вікенцевіч
[1894, в. Казлоўшчына Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі (?) р-н Гродзенскай вобл. — 8.1.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту начальнік адміністратыўнага аддзялення Разведвальнага ўпраўлення Чырвонай арміі. Арыштаваны 21.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Горкага, д. 38, кв. 205. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.1.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.