Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АРЛОЎ Пётр Дзмітравіч 

АРЛОЎ Пётр Дзмітравіч

[1896, в. Палуж Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік, брат Васіля Арлова. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажаніўся. Арыштаваны ў канцы 1932 — пачатку 1933 у в. Палуж. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 5.10.1933 за «ўдзел ва ўзброенай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Ніжне-Амурскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвалены 6.10.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 23.8.1956. Асабовая справа А. № 1980-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".