Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АРАБЕЙ Мікалай Лявонцевіч 

АРАБЕЙ Мікалай Лявонцевіч

[16(28).1899, в. Вялікая Вобрына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], партыйны дзеяч. З сялянскай сям’і. Скончыў рэальнае вучылішча ў Петраградзе. З 1919 (?) да 1930 у Чырвонай арміі на палітрабоце. У 1926 скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу. З лют. да вер. 1930 інструктар ЦК КП(б)Б, затым вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (да ліст. 1933). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Пасля вяртання ў Мінск памочнік сакратара ЦК КП(б)Б, дырэктар Белпартвыдавецтва. З вер. 1935 да мая 1936 загадчык аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б. 17.1.1936 бюро ЦК КП(б)Б рэкамендавала А. на пасаду наркама асветы БССР, а таксама ў члены ЦК і кандыдатам у члены бюро ЦК КП(б)Б. Пры абмеркаванні гэтага пытання на пленуме адзін з яго ўдзельнікаў заявіў, што А. у 1923 выступаў у абарону Л.Троцкага. Узнікла «персанальная справа», пры разглядзе якой 4.3.1936 бюро ЦК адмяніла сваё рашэнне аб вылучэнні наркамам і вызваліла А. ад пасады загадчыка аддзела школ і навукі ЦК КП(б)Б, выключыла з членаў партыі і накіравала на перавыхаванне на абутковую фабрыку ў Мінску ў якасці нарміроўшчыка. Кантрольная партыйная камісія пры ЦК ВКП(б), куды ён звярнуўся з апеляцыяй, пацвердзіла выключэнне з партыі. Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: пл. Парыжскай Камуны, д. 14, кв.11. Асуджаны 29.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.7.1957. Асабовая справа А. № 10752-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".