Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АНЦЫПОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч
[1905, в. Бpанава, Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У 1933 выключаны з паpтыі пpы «чыстцы». Арыштаваны 2.9.1933 у Горках. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі «БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вяpхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа А. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.