Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АНТОНАЎ Іван Паўлавіч 

АНТОНАЎ Іван Паўлавіч

[1902, Мінск — ?], навуковец, педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.9.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі «БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вяpхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа А. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

АНУФРЫЮК Васіль Емяльянавіч [1904, в. Навасёлкі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 8.3.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Педагагічнага інстытута імя К.Лібкнехта. Арыштаваны 9.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Стромынка, д. 32, кв. 239. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 26.2.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 7.4.1956. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".