Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АНТАШЭЎСКІ Апанас Фёдаравіч 

АНТАШЭЎСКІ Апанас Фёдаравіч

(18(30).1.1887, в. Трайчаны Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. — 21.1.1938, Мінск, НКВД), удзельнік бел. нацыянальнага руху. Настаўнічаў на Случчыне. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Іркуцку, дзе cкончыў вайсковае вучылішча (1916) і аўтаматацыклетныя курсы (1917). У чэрв. 1917 здаў экзамены ў Іркуцкі педагагічны інстытут, але быў прызваны на фронт, служыў падпаручнікам, начальнікам сувязі штаба стралковай дывізіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 залічаны на 1 курс Валагодскага настаўніцкага інстытута. Пазней пераведзены ў Яраслаўскі настаўніцкі інстытут, а з яго ў Мінскі настаўніцкі інстытут (1919). У час польска-савецкай вайны ў складзе Беларускай камуністычнай арганізацыі, якую ўзначальваў У.Ігнатоўскі (тады дырэктар настаўніцкага інстытута). Удзельнічаў у падпольнай барацьбе супраць польскіх акупантаў на Случчыне. Пасля сканчэння інстытута (1921) працягваў вучобу ў БДУ, потым настаўнічаў на Случчыне. У 1930-я г. ўпаўнаважаны Камітэта нарыхтовак СНК БССР па Капыльскім р-не. Арыштаваны 11.6.1937. Асуджаны як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.6.1988.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Кароль М. Вяртанне з небыцця // Мінская праўда. 1990. 19 студз.; Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Мн., 2001. С. 315; ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".