Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АНТАНІКОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч
[23.11.1888, ? — 1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. Пасля абвяшчэння Беларускай ССР 1.1.1919 увайшоў у склад Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, з’яўляўся сакратаром яго прэзідыума. Адначасова быў рэдактарам газ. «Весткі Часовага работніцка-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі». На 1-ым Усебеларускім з’ездзе Саветаў 2—3 лют. 1919 абраны членам і сакратаром Малога Прэзідыума ЦВК БССР. Пасля абвяшчэння Літоўска-Беларускай ССР у Чырвонай арміі ў палітаддзеле Зах. фронту. З 1922 у Цэнтральным Бюро КП(б)Б, нам. загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела. З 1928 рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1937 арыштаваны НКВД БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.