Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АНДРАЮК Нестар Ільіч 

АНДРАЮК Нестар Ільіч

[29.9(12.10).1906, в. Сычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 2.3.1976, Брэст], удзельнік рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акруговага камітэта камсамола Зах. Беларусі, з 1927 член сакратарыята ЦК КСМЗБ. У 1928 за рэвалюцыйную дзейнасць асуджаны польскімі ўладамі да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пакаранне адбываў у турмах Варшавы, Брэста, Баранавіч і Каранова. З 1938 у Бяроза-Картузскім лагеры. Вызвалены Чырвонай арміяй у вер. 1939. У час паходу савецкіх войскаў у Зах. Беларусь арганізоўваў паўстанцкія атрады на Брэстчыне, узначальваў каравульную службу рабочай гвардыі ў Пінску. У пачатку 2-й сусветнай вайны ваяваў на Цэнтральным фронце, служыў у знішчальнай авіяцыі. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля вайны на гаспадарчай і савецкай рабоце ў Брэсце. Аўтар успамінаў.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.

Тв.: В дни немецко-польской войны // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".