Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевіч 

АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевіч

[18(31).8.1900, станіца Варэнікаўская Таманскай акругі, цяпер Тэмрукскі р-н Краснадарскага краю — 25.5.1942, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 уступіў у Чырвоную армію (служыў да 1933). Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1933 адкліканы з пасады нам. начальніка палітаддзела стралковай дывізіі ў распараджэнне ЦК ВКП(б) і накіраваны начальнікам палітаддзела МТС на Паўночны Каўказ. З ліст. 1934 сакратар Шпакаўскага райкама Паўночнакаўказскага краю. Са жн. 1935 першы сакратар Мазырскага акружкама КП(б) Беларусі. У вер. 1937 прызначаны нам. старшыні СНК БССР, у сак. 1938 абраны другім сакратаром ЦК КП(б)Б, быў членам ЦВК БССР, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 3.10.1938 вызвалены ад пасады другога сакратара ЦК КП(б)Б. Арыштаваны на наступны дзень у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 16, кв. 5. Абвінавачваўся ў «правядзенні шкодніцкай работы ў сельскай гаспадарцы і ў галіне культурнага будаўніцтва». Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1940 да 20 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Саратаўскай вобл. (Аткарск). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 25.12.1954 «за адсутнасцю складу злачынства». Асабовая справа А. № 4534-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Григорьев Г. Участник «мозырского дела» // Вечерний Минск. 1993. 21 мая;; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".