Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АМЕЛЬЯНОВIЧ Алесь 

АМЕЛЬЯНОВIЧ Алесь

[н. 30.9.1928, в. Гулi Пастаўскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Мядзельскi р-н Мінскай вобл], удзельнік бел. патрыятычнага падполля, мемуарыст. З вер. 1943 вучыўся ў настаўнiцкай семiнарыi ў Паставах, уступіў у СБМ. 1.9.1944 паступіў у Паставах у педагагiчнае вучылішча, куды А. прынялі на 2-i курс. Сышоўся са студэнцкiм аб’яднаннем навучэнцаў-падпольшчыкаў, якое тут iснавала. Пасля вучылішча настаўнічаў у школе в. Сваткi Мядзельскага р-на. 26.2.1947 арыштаваны на рабочым месцы органамі МДБ па т. зв. справе «Мядзельца—Асiненкi». Асуджаны трыбуналам БВА да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля перасылачных турмаў трапiў, хутчэй за ўсё, у Балаганскае або Жыгалаўскае лагернае аддзяленне на капальнi золата ў Бадайбiнскім р-не Iркуцкай вобл. У 1949 пераведзены ў Берагавы канцлагер НКВД Магаданскай вобл. Выйшаў на волю 10.6.1954. На працягу трох гадоў мусiў адбываць высылку. Скончыў Магаданскi горны тэхнiкум. Звяртаўся да ўладаў з просьбамі дазволiць вярнуцца на радзiму, але атрымліваў адмоўны адказ. У 1957 А. нарэшце дазволілі вярнуццца ў Беларусь, і ён з жонкай пераехаў у Вілейку, дзе жыве і сёння. Да выхаду на пенсiю ў 1994 працаваў на Вілейскiм рамзаводзе. Прыняў актыўны ўдзел у напiсаннi ўспамiнаў у кнiзе «Гарт».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".