Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АМБРАЖУНАС Пётр Іосіфавіч 

АМБРАЖУНАС Пётр Іосіфавіч

[24.11 (5.02).1892, в. Грумшлі Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Біржайскі р-н, Літва — 20.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З літоўскай сялянскай сям’і. Да прызыву ў армію ў 1913 скончыў Шавельскую пачатковую школу. Пасля заканчэння скарочаных артылерыйскіх курсаў у ліп. 1914 накіраваны на Паўд.-Зах. фронт 1-й сусветнай вайны. У кастр. 1914 паранены і кантужаны. Выбіраўся ў розныя камітэты салдацкіх дэпутатаў — батарэі, брыгады, дывізіі. У кастр. 1917 член брыгаднага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У лют. 1918 трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення ў маі 1918 на падпольнай рабоце ў Літве, прымаў удзел у барацьбе з польскімі легіянерамі. У вер. 1919 ЦК КП(б) Літвы і Беларусі камандзіраваў яго ў распараджэнне Смаленскага губкама РКП(б). Працаваў у органах харчавання ў Барысаве і Мінску, у 1921—22 мінскі павятовы харчкамісар. У лют. 1923 старшыня Мінскага выканкама. З ліп. 1924 старшыня Аршанскага, а з ліп. 1928 Гомельскага акружных выканкамаў. З вер. 1930 нам. старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР. З сак. 1934 да ліп. 1937 наркам, затым нам. наркама камунальнай гаспадаркі БССР, старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР (1934—37). У 1924—37 член ЦВК БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. 3.7.1937 арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 3, кв. 2. Адначасова выключаны з партыі «за правядзенне шкодніцкай работы ў камунальнай гаспадарцы; за арганізацыю без дазволу ЦК КП(б)Б калектыўнай заявы ў ЦК КП(б)Б аб узнагароджанні ворага народа Галадзеда ордэнам Чырвонай Зоркі». Асуджаны «тройкай» НКВД 20.12.1937 як «удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.4.1957. Асабовая справа № 10181-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: БЭ, т. 1; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".