Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АЛЬХІМОВІЧ Казімір Дамінікавіч 

АЛЬХІМОВІЧ Казімір Дамінікавіч

[20.12.1840, в. Дамбрава Лідскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 31.12.1916, Варшава], жывапісец, графік. Дзіцячыя і юнацкія гады А. прайшлі ў родавым маёнтку. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Удзельнічаў у паўстанні 1863—64, за што сасланы ў Сібір. У 1869 вызвалены з ссылкі па амністыі. Пераехаў у Варшаву. У 1871 адбылася першая выстава яго карцін. Вучыўся ў мастацкай школе В.Герсана ў Варшаве (1871—73), Мюнхенскай акадэміі мастацтваў (скончыў у 1875). У 1875—79 жыў у Парыжы, удзельнічаў у мастацкіх выставах. З 1880 жыў і працаваў у Варшаве. Пісаў карціны на тэмы з гісторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Найбольш вядомыя: «Пахаванне Гедыміна», «Вітаўт на магіле Кейстута», «Абарона Ольштына», «Смерць Глінскага ў турме». Захаваліся графічныя аркушы, на якіх А. паспрабаваў узнавіць вобразы выдатных постацей мінулага — гетманаў ВКЛ Крыштафа Радзівіла (XVI ст.) і Паўла Сапегі (XVII ст.). Пад уражаннямі сібірскай ссылкі напісаў творы, прасякнутыя пратэстам супраць царскага самаўладдзя: «Пахаванне на Урале», «Смерць у выгнанні» (1873), «На этапе» (1894) і інш. Стварыў серыю карцін па матывах творчасці А.Міцкевіча, ілюстраваў яго творы, у прыватнасці, паэму «Пан Тадэвуш». Аўтар ілюстрацый да твораў У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі, Ю.Славацкага і Ю.Крашэўскага. З мастакамі Т.Попелем і А.Пятроўскім размалёўваў касцёл Св.Кацярыны ў Пецярбургу. Зрабіў шэраг работ, выразаных з дрэва. Найбольш значныя, што захаваліся да сёння, — абразы «Святая Тройца» ў кафедральным саборы Любліна і «Праабражэнне» ў касцёле в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения.

Літ.: Sіownik artystуw polskich i obcych w Polsce dziaіaj№cych. Wrocіaw—Warszawa, 1971. T. 1; Дробов Л. Живопись Белоруссии XIX — начала ХХ в. Мн., 1974. С. 49; Загідуліна М. Лёс мастака // Гроднен. правда // 1990. 19 дек.; Яна ж. Дзеля карысці Бацькаўшчыны… // ЛіМ. 1991. 19 ліп.; Яна ж. Запознены рамантык // Свіцязь. 1994; Яна ж. Духоўны свет Казіміра Альхімовіча // Мастацтва. 1998. № 4; Марціновіч А. Палотны Казіміра Альхімовіча // Культура. 1995. 26 ліп.; Савук А. Жывапісец паганскай Літвы // Лідскі летапісец. 2000. № 4. С. 11—15; Яновіч М. Казімір Альхімовіч // Народная воля. 2001. 12 крас.; PSB. Т. 1; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".