Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АЛЬТМАН Давід Шлёмавіч 

АЛЬТМАН Давід Шлёмавіч

[1897, Пултуск Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 11.4.1938, Магадан, ГУЛАГ], выдавец, рэдактар. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) у Дзяржаўным выдавецтве БССР. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 30.8.1936 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю (бухта Нагаева, Магадан). 7.4.1938 асуджаны «тройкай» НКВД да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага савета БССР 12.9.1956, па другой прэзідыумам Магаданскага абл. суда 24.8.1964. Асабовая справа А. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".