Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АЛЕНДСКІ Антон Варфаламеевіч 

АЛЕНДСКІ Антон Варфаламеевіч

[каля 1843, Люблінская губ. — 30.3(11.4).1864, Мінск], удзельнік паўстання 1863—64 у Беларусі. З сям’і афіцэра. Скончыў 1-ы маскоўскі кадэцкі корпус, вучыўся ў Артылерыйскай акадэміі ў Пецярбургу. Удзельнік афіцэрскага рэвалюцыйнага гуртка, падтрымліваў сувязі з арганізацыяй «Зямля і воля», распаўсюджваў яе пракламацыі. У крас. 1863 нелегальна выехаў з Пецярбурга ў Магілёўскі пав. Пад псеўданімам Антоні ўзначальваў Чарнаруцкі атрад паўстанцаў. У прамовах перад сялянамі выступаў за перадачу ім зямлі без выкупу, прапаноўваў іншыя дэмакратычныя пераўтварэнні. У канцы крас. 1863 атрад пад кіраўніцтвам А. быў разгромлены пад в. Славені (цяпер Талачынскі р-н), пасля чаго ён далучыўся да сенненскіх, затым барысаўскіх паўстанцаў. У маі 1863 быў схоплены ў Барысаўскім пав. карнай экспедыцыяй царскіх войск і пасаджаны ў мінскую турму. Ваенна-палявым судом асуджаны да расстрэлу.

Літ.: Ратч В. Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 году. Вильно, 1865; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".