Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АКУЛІК Міхаіл Андрэевіч 

АКУЛІК Міхаіл Андрэевіч

[1899, в. Баранавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1938, НКВД], партыйны дзеяч БССР. Удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917. У 1919 на фронце, пасля на падпольнай рабоце ў Харкаве. З 1920 член Цэнтральнага бюро, загадчык культурна-асветнага і паліт. аддзелаў ЦК камсамола Украіны. З 1921 сакратар Екацярынбургскага губкама, затым Сібірскага бюро ЦК РКСМ. У 1924 пасля сканчэння Камуністычнага ун-та імя Я.Свярдлова вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам Камуністычнага ун-та ў Мінску, нам. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. З 1926 да 1928 сакратар Мінскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі. У 1928 накіраваны на вучобу ў Маскву ў Інстытут чырвонай прафесуры. Адначасова працаваў у Камуністычным ун-це нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю.Мархлеўскага, дзе загадваў бел. аддзелам. З 1933 на партыйнай рабоце ў Арэнбургскай вобл. У 1938 арыштаваны НКВД СССР. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: ЭГБ, т. 1; Карніловіч Э. Як Акулік спрачаўся з Бухарыным // Маладосць. 1999. № 11.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".