Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АКСЮЧЫЦ Нічыпар Лукіч 

АКСЮЧЫЦ Нічыпар Лукіч

[13(25).3.1892, в. Сакавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Скончыў народнае вучылішча. З 1914 да 1917 служыў у царскай арміі ў званні унтэрафіцэра, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 абраны членам палкавога салдацкага камітэта. З кастр. 1917 у Барысаўскім выканкаме, затым у Барысаўскім ваенкамаце. Са снеж. 1918 старшыня Мінскага валаснога камітэта. З кастр. 1919 начальнік Барысаўскай павятовай міліцыі, пасля камісар па харчаванню Барысаўскага р-на. У 1920 уступіў у ВКП(б). З кастр. 1923 у Мінску старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай і крэдытнай кааперацыі, дырэктар Белсельгасбанка ў Мінску. У 1928—29 наркам гандлю БССР, потым старшыня Мінскага акруговага выканкама. У снеж. 1929 прызначаны членам эканамічнай нарады пры СНК БССР, з лют. 1931 начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры СНК БССР, з ліп. 1931 да ліп. 1932 наркам камунальнай гаспадаркі БССР. Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКВД у другой палове 1930-х г. і асуджаны да ВМП.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".