Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АКАШАЎ (АКІШАЎ) Канстанцін Васілевіч 

АКАШАЎ (АКІШАЎ) Канстанцін Васілевіч

[21.6(3.7)1888, в. Махаліна Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія. — 9.4.1931, Масква, НКВД], лётчык, інжынер. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Дзвінскае рэальнае вучылішча, Ваенную авіяцыйную школу ў Мілане (1911), Вышэйшае вучылішча аэранаўтыкі і ваенна-авіяцыйную школу ў Францыі. З 1907 член рэвалюцыйнай групы анархістаў-камуністаў. У 1908 сасланы ў Туруханскі край, адкуль неўзабаве ўцёк. З 1909 у эміграцыі ў Алжыры, Італіі, Францыі. У 1914—15 удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне ў складзе французскай авіяцыі. З 1915 у Расіі. Удзельнік кастрычніцкага перавароту 1917. У час грамадзянскай вайны на адказных пасадах у ваеннай авіяцыі. Падчас арышту нам. дырэктара авіяцыйнага завода № 1. Адначасова выкладаў у Акадэміі паветранага флоту. Арыштаваны 3.3.1930 у Маскве па адрасе: Навінскі бульвар, д. 16, кв. 64. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 3.4.1931 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 1.9.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".