Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АЖЭШКА (АРЭШКА) Фларыян Феліксавіч 

АЖЭШКА (АРЭШКА) Фларыян Феліксавіч

[1833, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. — 1905, Томск], удзельнік паўстання 1863—64 у Беларусі. У 1861 скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу. Займаўся лекарскай практыкай на Кобрыншчыне. У маёнтку Людвінова (цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) узначаліў групу дэмакратычна настроенай моладзі, сярод якой была Эліза Ажэшка, жонка яго брата. Разам з ёю арганізаваў школу для сялянскіх дзяцей. У час падрыхтоўкі паўстання 1863—64 уваходзіў у Кобрынскую арганізацыю паўстанцаў, збіраў для іх зброю і боепрыпасы, якія захоўваў у маёнтку Оўзічы (цяпер вёска Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.), што належаў яго брату Браніславу. У сак. 1863 паліцыя выявіла гэты склад, а таксама нелегальную перапіску. Пасля А. знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У крас. 1863 уступіў у атрад Р.Траўгута. Удзельнічаў у баях з царскімі войскамі ў Кобрынскім, Пружанскім і Пінскім паветах. Калі атрад быў разгромлены, рабіў спробы яго аднавіць. У пачатку ліп. 1863 арыштаваны ў Пружанскім пав. ў час агітацыі добраахвотнікаў у паўстанцкі атрад. Ваенна-палявым судом 2.1.1864 прыгавораны да ссылкі ў Сібір, якую адбываў у Томску. У 1872 атрымаў права на дзяржаўную службу. Больш за 20 гадоў працаваў лекарам у Томскай турме. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці мясцовага таварыства ўрачоў. У апошнія гады жыцця быў лекарам духоўнай семінарыі. Памёр у Томску, пахаваны на гарадскіх могілках.

Літ.: Zembrzuski L. Zіota ksiкga korpusu sanitarnego Polskiego, 1797—1918. Warszawa, 1927; Мендрина Г.И. Медицинская деятельность политических ссыльных в Сибири. Томск, 1962. С. 21—22; Гапава В.І. Эліза Ажэшка: Жыццё і творчасць. Мн., 1969; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".