Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АДЗЯРЫХА Цімафей Якаўлевіч (Якубавіч) 

АДЗЯРЫХА Цімафей Якаўлевіч (Якубавіч)

[25.2.1895, в. Белічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, брат Міхася Адзярыхі. З сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі (да 1914), настаўнічаў. У 1915 прызваны ў царскую армію, ваяваў на Паўдн.-Усх. фронце, быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталі ў Маскве, дзе яго застала Лютаўская рэвалюцыя 1917. Прызнаны непрыгодным да службы ў арміі і накіраваны на Шосткінскі парахавы завод Чарнігаўскай губ. У 1918 пакінуў прадпрыемства, працаваў настаўнікам у Слуцку. У 1924 паступіў у БДУ. У 1927 разам з іншымі студэнтамі і са сваімі братам Міхаілам і сястрой Ганнай арыштаваны як «член антысавецкага гуртка» і асуджаны да 3 гадоў ссылкі. З 1930 стыльрэдактар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Зноў арыштаваны 28.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Абвінавачваўся ў тым, што «ведаў аб існаванні контррэвалюцыйнай арганізацыі, аказваў ёй садзейнічанне ў зборы і пасылцы грошай ссыльным нацдэмам». Разам з А.Бурдзейкам, Я.Бядрыцкім, В.Валогам, А.Дарашэвічам, Д.Дынькам, П.Жаўрыдам, У.Жылкам, П.Каравайчыкам, М.Каспяровічам, П.Кацярынічам, Я.Кіпелям, Л.Курыловічам, А.Міцкевічам, У.Мурашкам, І.Пашковічам, Я.Пушчам, Р.Пяцэвічам, Ч.Родзевічам, А.Сакам, Ю.Саленіковічам, І.Сасіновічам, І.Траськам, Я.Трафімавым, С.Хурсікам, І.Юрашкевічам і інш. асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1931 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Чалябінскую вобл. Вызвалены 28.8.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957. Групавая справа А. і інш. № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".