Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АДАМОВІЧ Вячаслаў Вячаслававіч
[першая пал. 1890-х г. ?, Ашмяны Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак — Коўна, Літва — пасля 1939, ?], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, драматург, журналіст. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі, Мінскай духоўнай семінарыі, з навучэнцаў якой стварыў у 1917 бел. гурток. Сябра Беларускай вайсковай камісіі ў 1919—20, афіцэр яе мінскага рэзерва. Арганізатар бел. антыбальшавіцкіх партызанскіх аддзелаў, стваральнік і кіраўнік Беларускай сялянскай партыі «Зялёны дуб» (падпольны і творчы псеўданім «Дзяргач»). Удзельнік Палескага антыбальшавіцкага пахода генерала С.Булак-Балаховіча ў канцы 1920. Арганізатар антыбальшавіцкага партызанскага руху на Палессі. У другой палове 1920-х — пачатку 1930-х г. супрацоўнічаў з расійскай эміграцыйнай манархічнай арганізацыяй «Братство русской правды», якая вяла барацьбу супраць савецкай улады. На пачатку 2-й сусветнай вайны жыў у Гданьску, служыў псаломшчыкам у праваслаўнай царкве. Хутчэй за ўсё, у канцы 1930-х — пачатку 1940-х г. арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. Далейшы лёс невядомы.
Тв.: Дзяргач. Тыпы Палесся: Абразкі і легенды. Вільня, 1924.
Літ.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вільня, 2000.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.