Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АДАМОВIЧ Алесь 

АДАМОВIЧ Алесь

[н. 1930, Пастаўскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.], удзельнік бел. антысавецкага маладзёжнага руху. У 1944 паступіў у педагагiчнае вучылiшча, што адкрылася ў вер. таго года ў Паставах. З восені 1945 адзін з iнiцыятараў згуртавання нацыянальна свядомых навучэнцаў у падпольную арганiзацыю «За Беларусь», сакратар арганiзацыi. Вясной 1946 пастаўская група аб’ядналася з глыбоцкай арганізацыяй «Саюз беларускіх патрыётаў» (СБП). Пасля выкрыцця СБП арыштаваны органамi МДБ (лют. 1947). На судовым працэсе ў Мінску (16—20.6.1947) асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны быў, верагодна, у Багаслаўскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. (каля Чырвонатурыйска). Падчас зняволення спрабаваў уцячы. А.Фурс прыгадваў: «Алесь падшукаў сабе супольніка, маладога, такога ж зуха-хлопца, як сам. Будучы на працы за зонай, яны падлавілі-такі момант, перапаўзлі забараняльную паласу… Але праз колькі дзён абодваіх прывезлі на вахту, збітых да паўсмерці. Далёка яны не адышлі, папаліся. Дзіва што: ва ўсе бакі непраходная тайга, лагеры, вайсковыя заставы. Ды і мясцовае насельніцтва было зацікаўленае высачыць і злавіць збеглых зэкаў — за кожную галаву тады плацілі мукой, цукрам і іншымі дэфіцытнымі прадуктамі». Пасля няўдалых уцёкаў пераведзены ў штрафны лагпункт. Вызвалены падчас «хрушчоўскай адлігі» ў 1956. У часы дэмакратызацыi выступаў у друку з успамiнамі пра бел. пасляваенны маладзёжны антысавецкi рух.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".