Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АДАМАЙЦІС Іосіф Адамавіч 

АДАМАЙЦІС Іосіф Адамавіч

[ліст. 1896, в. Юасцінінкай Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям’і. З 1913 працаваў у кааператыўных арганізацыях. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 член Васкрасенскага рэўваенсавета Каломенскага пав. У жн. 1918 накіраваны на падпольную работу ў акупаваную кайзераўскімі войскамі Літву. Працаваў у ЦК Кампартыі Літвы, Віленскім гаркаме партыі, узначальваў партызанскі атрад у Ракішках, што вёў барацьбу з нямецкімі і польскімі захопнікамі. Са студз. 1919 надзвычайны камісар харчавання ў Ковенскай губ. З вер. 1919 да сярэдзіны мая 1920 член калегіі Смаленскага губернскага харчовага камітэта. Са жн. 1920 да сак. 1924 наркам харчавання БССР, затым упаўнаважаны наркамата знешняга гандлю СССР па Беларускай ССР, дырэктар Дзяржаўнай імпартна-экспартнай гандлёвай канторы Беларусі. У ліп. 1924 прызначаны старшынёй Віцебскага акружнога выканаўчага камітэта Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 5.5.1926 прызначаны наркамам знешняга і ўнутранага гандлю БССР. З’яўляўся членам ЦВК БССР. Са снеж. 1928 працаваў на адказных пасадах у Маскве. Падчас арышту старшы інжынер Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута халадзільнай прамысловасці. Арыштаваны НКВД СССР 5.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Наваслабодская, д. 62, кв. 364. Асуджаны ваеннай калегіяй вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.2.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: БелСЭ, т. 1. с. 90.

Літ.: Бусько Н. Актуально и поныне // Чалавек і эканоміка. 1996. № 3. С. 43—44.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".