Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АГЕЙКА Міхаіл Уладзіміравіч 

АГЕЙКА Міхаіл Уладзіміравіч

[н. 1928, в. Весялова Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.], удзельнік бел. патрыятычнага падполля. З бел. сялянскай сям’і. Вучыўся ў Навагрудскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1945 скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча, паступіў у Баранавiцкi настаўнiцкi iнстытут. З 1946 удзельнiк бел. патрыятычнага падполля пры Баранавiцкiм настаўнiцкiм iнстытуце, што ўваходзiла ў склад канспiратыўнай арганiзацыi «Чайка»; быў дарадцам Цэнтра арганізацыі «Беларускі вызваленчы рух». Арыштаваны органамi МДБ 10.6.1947. Асуджаны ў Баранавiчах трыбуналам (16—18.10.1947) як «член антысавецкай арганізацыі» да 10 (паводле іншых звестак да 8) гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў спачатку ў Баранавiцкай турме, потым у Мінеральным канцлагеры МДБ Комi АССР (Інта), дзе працаваў у вугальных шахтах. Вызвалены «па залiках працы» ўмоўна-датэрмiнова 18.11.1954, але без права выезду. Канчаткова вызвалены 20.4.1956. Скончыў (завочна) Варкуцiнскi горны тэхнiкум (1963). У Беларусь вярнуўся ў 1978. У тым жа годзе выйшаў на пенсiю. Жыве ў Салiгорску. Рэабiлiтаваны Вярхоўным судом БССР 19.12.1975. Асабовая справа А. № 6816-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".