Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АБРАМЧУК Макар Паўлавіч
[вер. 1898, в. Дзмітравічы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 2.11.1938, Барнаул, НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З сям’і настаўніка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны быў разам з бацькамі ў бежанстве. У 1916 прызваны ў армію, удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 настаўнічаў у Самарскай губ. З 1921 жыў у Мінску, быў загадчыкам павятовага, затым акруговага аддзелаў народнай асветы, нам. старшыні павятовага выканкама, загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды павятовага камітэта КП(б)Б. У 1925—26 член калегіі наркамата асветы БССР. У 1925 абраны сакратаром Магілёўскага акружкама КП(б)Б. З ліп. 1926 да вер. 1928 загадчык агітпрапа, сакратар і член Бюро ЦК КП(б) Беларусі. У 1926—29 член ЦВК БССР. У 1928 адкліканы ў распараджэнне ЦК ВКП(б) і накіраваны на вучобу ў Інстытут чырвонай прафесуры. Затым працаваў сакратаром Локцеўскага райкама ВКП(б) у Алтайскім краі. У сак. 1938 арыштаваны НКВД Алтайскага краю як «удзельнік праватрацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». 2.11.1938 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.9.1957.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
Літ.: Міхнюк У.М. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996. С. 126; ЭГБ, т. 1.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.