Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АБРАМОВІЧ Эміль Абрамавіч 

АБРАМОВІЧ Эміль Абрамавіч

[ліп. 1864, Гродна — 4.4.1922, Саратаў], рэвалюцыйны дзеяч. З сям’і зубнога ўрача. У 1882 скончыў Гродзенскую гімназію. Вучыўся на медыцынскіх ф-тах Парыжскага і Дэрпцкага ун-таў (1882—88). У гэты ж час пазнаёміўся з творамі К.Маркса і Ф.Энгельса, з выданнямі групы «Освобождение труда», пачаў актыўна прапагандаваць іх вучэнне. У 1884 у Мінску, куды пераехалі на сталае пражыванне яго бацькі, стварыў сацыял-дэмакратычны гурток друкарскіх рабочых. У 1886—87 прапагандаваў марксісцкія ідэі таксама і ў Вільні. У лют. 1889 пераехаў у Кіеў, дзе стварыў адзін з першых сацыял-дэмакратычных гурткоў, але летам таго ж года быў арыштаваны. Зняволенне адбываў у турмах Кіева і Пецярбурга. У 1892 сасланы на 4 гады ў Сібір. Працаваў лекарам у Краснаярскай турме і Алёкмінску Якуцкай вобл. У 1896 вярнуўся ў Мінск. Неўзабаве запрошаны працаваць на Ленскія прыіскі, дзе да 1904 займаўся медыцынскім абслугоўваннем рабочых. У час рэвалюцыі 1905—07 жыў у Саратаве, актыўна супрацоўнічаў з мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй. У сувязі з расстрэлам рабочых на Ленскіх прыісках напісаў выкрывальны артыкул «Ахвярам золата» для газ. «Невская звезда», за што быў сасланы ў Табольскую губ. У час 1-й сусветнай вайны служыў лекарам у царскай арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 працаваў у бальніцы ў Саратаве.

Літ.: Памяти Э.А.Абрамовича // Каторга и ссылка. 1928. № 3. С. 131—141; Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1. С. 5—6; ЭГБ, т. 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".