Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АБРАМОВІЧ Сяргей Іванавіч 

АБРАМОВІЧ Сяргей Іванавіч

[1893, станіца Сінельнікава Екацярынаслаўскай губ., цяпер райцэнтр Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 15.9.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камбрыг, часова выконваў абавязкі начальніка штаба і начальніка 3-га аддзела Заходнесібірскай акругі войск НКВД. Арыштаваны 14.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 20. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.3.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: СЭС.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".