Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КУЗНЯЦОЎ Лейб Шлемавіч
[студз. 1907, Барысаў Мінскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, НКВД], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Падчас арышту старшыня Камітэта па справах фізкультуры і спорту пры СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей Арыштаваны 24.11.1937 у Мінску на Усебеларускім стадыёне. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як «актыўны член антысавецкай маладзёжнай тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.8.1956. Асабовая справа К. № 6869-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.