Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАЛЬНIЦКI Міхаіл Іванавіч 

КАЛЬНIЦКI Міхаіл Іванавіч

[н. паміж 1922—24, в. Доўгая Дуброва Жыткавіцкага р-на Мазырскай акругі, цяпер Гомельская вобл. — 12.9.1952, в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.], удзельнiк антысавецкага падполля. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў у палiцыi на тэрыторыі Палескай вобл. У кастр. 1943 выехаў у Германію. Пасля вайны перабраўся ў Бельгію, працаваў на шахтах у Льежы. З’яўляўся старшынёй Льежскага аддзела «Хаўрусу беларусаў у Бельгіі». Пры пасрэдніцтве А. Марговіча ў канцы 1951 завербаваны амерыканскай разведкай, у студз. 1952 прыняты ў Каўфбэйрэнскую разведшколу (псеўданім Джо). Меркаваў дэсантавацца ў Беларусі 1.5.1952, але з-за адмовы 2-х удзельнікаў групы ляцець у СССР аперацыя была перанесена. Як старшы радыст ноччу на 27.8.1952 закінуты ў Налібоцкую пушчу (в. Кляцішча Івянецкага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). 31.8.1952 з М. Арцюшэўскім (Фінам) устанавіў радыёсувязь з цэнтрам і перадаў дзве зашыфраваныя радыёграмы з інфармацыяй аб паспяховым дэсантаванні і каардынатамі прызямлення. Пасля падзелу групы заставаўся ў лесе разам з Фінам. 10.9.1952 на месцы сустрэчы групы трапіў у засаду. Быў забiты.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Антысавецкія рухі; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".