Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГАРДЗЕЙКА Аляксандр
[н. 6.6.1928, в. Рацкевiчы Косаўскага пав. Палескага ваяв., цяпер Iвацэвiцкі р-н Брэсцкай вобл.], удзельнiк бел. патрыятычнага падполля. З 1939 жыў на Слонiмшчыне. Скончыў Слонiмскую СШ. У пачатку мая 1946 узяў удзел у заснаваннi падпольнай арганізацыі з канспiратыўнай назвай «Чайка». Арыштаваны органамi МДБ 17.7.1947 i асуджаны ваенным трыбуналам 16—18.10.1947 у Баранавiчах да 10 гадоў зняволення i 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапамi прайшоў праз турмы Баранавiчаў, Оршы i лагеры Княжпагоста, Сольвычагорска, Тайшэта, Магадана. Вызвалены 24.11.1954. Застаўся ў Магадане. У 1959 скончыў Магаданскі горна-геалагiчны тэхнiкум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студз. 1965, уладкаваўся на работу ў аб’яднанне «Беларуськалiй». З 1978 на пенсii. Жыве ў Салiгорску.
Літ.: Антысавецкія рухі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.