Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ДЗЕМІДОВІЧ Надзея Раманаўна 

ДЗЕМІДОВІЧ Надзея Раманаўна

[н. 24.2.1927, хут. Макейкі (?) Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.], вязень ГУЛАГу, мемуарыстка. З восенi 1941 вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназii. Сяброўка СБМ, 6.11.1943 у «Баранавіцкай газэце» дэбютавала вершам «Сябрам С.Б.М.» У снеж. 1944 у час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча. Члены сям’і Д. (у тым ліку і бацькі) арыштоўваліся савецкімі ўладамі як у перыяд 1939—41, так і пасля 1944. Д. хавалася да 1949, калi была арыштавана (25 вер.) у Петрапаўлаўску (Паўн. Казахстан). Пад следствам яе жорстка катавалі. Трыбуналам у Баранавічах Д. была асуджана да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Тэрмін адбывала спачатку ў Гродзенскай турме, затым у Карагандзінскай вобл. (пазней Джэзказганская вобл. Казахстана) у рэжымным лагеры Кенгір. Удзельнiца Кенгiрскага паўстання (забастоўкі) вязняў 16.5.—26.6.1954, патопленага ў крыві. Этапавана ў Азёрны канцлагер МУС Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена як цяжкахворая 19.4.1956. Вярнуўшыся на радзіму, працавала на гаспадарцы ў Слонімскім р-не, потым перабралася ў Мінск, уладкавалася на завод «Гарызонт». З-за свайго лагернага мінулага была абмежавана ў магчымасці выбраць месца работы. З 1977 інвалід 2-й групы, з 1980 — 1-й. Жыве ў Калодзiшчах пад Мінскам. З 1990-х г. выступае ў друку з вершамі і ўспамінамі.

Тв.: Век так ня будзе. Мн., 2002.

Літ.: Майсеня Л. Надзея Дземiдовiч: «Я сябе вiнаватай перад Радзiмай не лiчу» // Пагоня. 1998. 10 сак.; Народная воля. 1998. 8 мая; Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".