Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАСМОВІЧ Вера Сямёнаўна 

КАСМОВІЧ Вера Сямёнаўна

[н. 1928, мяст. Гарадзея Нясвіжскі пав. Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.], вязень ГУЛАГу. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пасля вайны ўзяла шлюб з настаўнікам Яўгенам Касмовічам. Неўзабаве пасля шлюбу мужа арыштавалі (1949) па справе «Саюза змагання за незалежнасць Беларусі». Па гэтай справе 15.1.1949 арыштавалі і К. У мінскай турме, якую ў народзе называюць «валадарка» (па назве вуліцы, на якой яна знаходзіцца), у яе нарадзілася дачка Люся (з ёю на руках К. неяк стаяла на допыце перад Цанавам). Асуджана 31.5.1949 за «сувязь з антысавецкай арганізацыяй» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. 22.10.1955 тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў і К. вызвалілі. Вярнулася ў Беларусь. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1967. Жыве ў Гарадзеі на Нясвіжчыне. Асабовая справа К. № 19811-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Дземідовіч Н. Век так ня будзе. Мн., 2002. С. 82, 104.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".