Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ГАРБАЦЭВІЧ-КЛІНЦЭВІЧ Пётр Аляксандравіч 

ГАРБАЦЭВІЧ-КЛІНЦЭВІЧ Пётр Аляксандравіч

[ліп. 1903, мяст. Трабы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.2.1938, Мінск, НКВД], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, навуковец, брат Сямёна Клінцэвіча. З сялянскай сям’і. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Скончыў сярэднюю школу. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавікоў). У 1920 уступіў у ВКП(б). З 1922 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Пасля вяртання ў БССР навуковы супрацоўнік камісіі па Зах. Беларусі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 31.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 36/29, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 25.7.1935. Зноў арыштаваны ў 1937. «Тройкай» НКВД 13.2.1938 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10182-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956, па другой 28.11.1956.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".