Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ГЕЙ Канстанцін Веньямінавіч 

ГЕЙ Канстанцін Веньямінавіч

[жн. 1896, Санкт-Пецярбург — 25.2.1939, Масква, НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. Пасля кастр. 1917 займаў кіруючыя пасады на Пскоўшчыне — старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б). З 1922 загадчык арганізацыйнага аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкама. У 1924—34 кандыдат у члены ЦК ВКП(б). З 1925 у Маскве загадчык арганізацыйнага аддзела ЦК ВКП(б), член Выканкама Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР (1930—32). Гады кіравання Г. ў Беларусі адзначаны разгортваннем барацьбы супраць «нацдэмаў». У нетрах ГПУ быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1932 накіраваны на пасаду сакратара Маскоўскага камітэта ВКП(б). Чарговыя ратацыі ў 1934 прывялі Г. на пасаду ўпаўнаважанага Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, у 1937 па Горкаўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1938 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 333. Асуджаны 25.2.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище. 1934—1940. М., 1993. Вып. 1.

Літ.: Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Старонкі палітычнай гісторыі ў святле архіўных крыніц. Мн., 2001; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".