Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ДЗЁМІН Павел Фёдаравіч
[вер. 1906, в. Дурноўская Царыцынскай губ., цяпер Валгаградская вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1927 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. рэктара БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Даўгабродская, д. 72, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 16.7.1940 як «член антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі (былы Ухта-Пячорскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 2.10.1956. Асабовая справа Д. № 7208-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.