Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ВАЛЫНСКІ Сяргей Аляксеевіч 

ВАЛЫНСКІ Сяргей Аляксеевіч

[7(19).5.1874, Шчыгры Курскай губ., цяпер Курская вобл., Расія — ?], рэвалюцыйны дзеяч. З дваранскай сям’і. З 1894 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, з якога быў выключаны за паліт. дзейнасць (1898). Высланы пад нагляд паліцыі ў Курск, дзе арганізаваў гурток сацыял-дэмакратычнай накіраванасці, наладзіў выпуск лістовак. У 1903 атрымаў магчымасць скончыць ун-т і пераехаў у Мінск. Працаваў памочнікам юрысконсульта на Лібава-Роменскай чыгунцы. З 1903 член РСДРП, далучыўся да Мінскай групы партыі, вёў агітацыю сярод чыгуначнікаў. Памочніцай В. ў групе была яго жонка, якая адказвала за сувязі з друкарняй, выконвала абавязкі сакратара і касіра. Пасля Курлоўскага расстрэлу 1905 В. ўвайшоў у склад Мінскага Кааліцыйнага Савета, што рыхтаваў забастоўку чыгуначнікаў як частку Усерасійскай паліт. стачкі. Падчас стачкі ў кастр. 1905 Савет 12 дзён трымаў пад сваім кантролем чыгуначны вузел, стварыў камісію ўзаемадапамогі, суд гонару. У снеж. 1905 дэлегаваны Мінскім камітэтам чыгуначнага саюза ў Маскву на Канферэнцыю чыгуначнікаў. Пасля вяртання з яе арыштаваны (8.12.1905). З турмы тайна перадаваў свае тэксты жонцы, якая выкарыстоўвала іх для стварэння лістовак, што распаўсюджваліся ў Мінску. Вызвалены ў маі 1906 пад заклад. Адышоў ад актыўнай дзейнасці, але працягваў дапамагаць рэвалюцыянерам. У пачатку 1-й сусветнай вайны парваў з бальшавікамі. З набліжэннем фронту выехаў у Маскву, дзе ў 1917 уступіў у Маскоўскую арганізацыю меншавікоў. У 1920 парваў і з імі. Шлях у ВКП(б) быў таксама для яго закрыты. Да 1933 працаваў юрысконсультам Маскоўскага Саюза металістаў. Сумесна з жонкай напісаў успаміны пра падзеі рэвалюцыі 1905 у Мінску, рукапіс якіх захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Далейшы лёс сям’і невядомы.

Літ.: Революционное движение в Белоруссии 1905—1907 гг.: Документы и материалы. Мн., 1955; Всероссийская политическая стачка в октябре 1905 г. Ч. 1. М.; Л., 1955; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".