Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч 

ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч

[5(18).4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах Мастоў Гродзенскай вобл. — 27.11.1937, НКВД], дзяржаўны і партыйны дзеяч. У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губ. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК — нам. старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губ. З 1918 у Чырвонай арміі. Ваяваў на Усх. фронце супраць арміі Калчака. Са снеж. 1920 на Зах. фронце, служыў у Бабруйскім і Мазырскіх пав. Потым на партыйнай рабоце — з 1921 загадчык аддзела ЦК ЛКСМБ. З 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага райкамаў, у апараце ЦК КП(б)Б, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых камітэтаў, сакратар Клімавіцкага і Бабруйскага райкамаў КП(б)Б. У лют. 1934 прызначаны нам. наркама земляробства БССР. Са жн. 1934 2-гі сакратар ЦК КП(б)Б. З 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў пачатку вер. 1937. Асуджаны 26.11.1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «прыналежнасць да замежнай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Імя В. носяць вуліцы ў Гродне і Мастах.

6.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка В., Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як «член сям’і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.10.1956.

Літ.: Якутаў У. Змагар, працаўнік // Полымя. 1966. № 6; Яго ж. Из когорты первых бойцов // Неман. 1979. № 10; Платонаў Р.П. Беларусь у міжваенны перыяд. Мн., 2001; Протько Т.С. Становление советской тотолитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Мн., 2002; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".