Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КУДЗЕЛЬКА Іван Фадзеевіч 

КУДЗЕЛЬКА Іван Фадзеевіч

[30.11.1891, в. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, брат Іосіфа Кудзелькі. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Падчас арышту наркам фінансаў БССР. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 40, кв. 10. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.7.1937 за «дыверсійна-шпіёнскую дзейнасць у наркамфіне БССР» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.3.1957. Асабовая справа К. № 10144-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".