Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Ільіч 

ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Ільіч

[3.11.1888, Полацк Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ?], журналіст. З сям’і рабочага. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара (аддзела) вучэбнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 11.10.1935 у Мінску па адрасе: вул. Паштовая, д. 31, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.2.1936 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраве. Вызвалены 22.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.5.1989. Асабовая справа І. № 31383-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".