Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч 

ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч

[27.5(8.6).1894, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 1941, Мінск], дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог. У 1919 скончыў Кіеўскі ун-т. З 1921 прафесар БДУ. У 1925—30 дэкан ф-та права і гаспадаркі ун-та. З 1928 акадэмік БелАН, член ЦВК БССР (1929—38). У 1931—38 дырэктар Інстытута філасофіі і права. З 1936 акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, адначасова першы нам. дэкана ф-та грамадскіх навук БДУ. Даследаваў гісторыю філасофіі, сацыялогіі, навукі і культуры, стан рэлігійнага жыцця. Аўтар падручнікаў па дыялектычнаму матэрыялізму. Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму, у зборніку «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. Ідэалогія і метадалогія нацдэмакратызму» (1931) абвінавачваў бел. пісьменнікаў у нацыяналізме. Даследаваў творчасць М.Горкага, А.Пушкіна, І.Гурскага. Калі ў 1938 у НКВД дайшла чарга і да выкрывальніка нацдэмаў, знаёмыя лекары схавалі В. ў бальніцы для псіхічна хворых, дзе ён і адседзеўся (верагодна, да 1940). У сваёй прамове на паседжанні, прысвечаным трыццаціпяцігоддзю літаратурнай дзейнасці Я.Купалы (8.12.1940), «здолеў узняцца над спрошчанасцю сваіх [ранейшых] трактовак» (І.Багдановіч), адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы». У пачатку 2-й сусветнай вайны схоплены і забіты фашыстамі, якіх ён крытыкаваў у шэрагу сваіх работ: «Расавыя тэорыі фашызму і класавая барацьба» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму» (1937) і інш.

Тв.: Диалектический материализм. Мн., 1922; Марксизм и педагогика. Мн., 1924; Плеханов. Мн, 1924; Диалектический материализм. Ч. 1—3. 6-е изд. Мн., 1926; За марксізм. Мн., 1928; Сучасная рэлігійнасць. Мн., 1930; Супраць расавых тэорый. Мн, 1935; Сям’я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937; В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.

Літ.: БП, т. 1; БЭ, т. 3; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 49.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".