Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ЕРМАКОЎ Іван Фядотавіч 

ЕРМАКОЎ Іван Фядотавіч

[24.2.1892, в. Пруднікі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], дзяржаўны дзеяч, педагог, вайсковец. З сялянскай сям’і. У 1911 скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў у Пушчанскім народным вучылішчы (Гарадоцкі пав.). Удзельнік 1-й сусветнай (як радавы) і грамадзянскай (камісар стралковага палка) войнаў. У 1918 уступіў у ВКП(б). З пачатку 1920-х г. у розных партыйных і савецкіх установах. У 1925 жыў у Віцебску. З 1926 загадчык Мазырскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў «беларусізацыю». З 1928 па прапанове наркама асветы А. Баліцкага прызначаны загадчыкам Мінскага акруговага аддзела народнай асветы. З восені 1930 па прапанове новага наркама асветы А. Платуна — рэктарам Гомельскага аграпедагагічнага інстытута. Са снеж. 1931 выконваў абавязкі рэктара (потым рэктар) БДУ. Верагодна, падчас «чыстак» быў выключаны з партыі, але потым адноўлены. З лют. 1935 сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрв. 1937 нам. старшыні Дзяржплана БССР. Арыштаваны 11.8.1938 за «ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі і незаконнае захоўванне зброі» (потым высветлілася, што на нашэнне пісталета «браўнінг» Е. як сакратар райкама меў права). 15.11.1939 пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале БВА, яна была вернута на даследаванне ў НКВД, а 30.12.1939 Е. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Удзельнік 2-й сусветнай вайны (як і падчас грамадзянскай, быў камісарам). Пасля дэмабілізацыі рэктар Аршанскага настаўніцкага інстытута. У крас. 1953, амаль цалкам страціўшы зрок, выйшаў на пенсію. Асабовая справа Е. № 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 37— 46.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".