Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » КАВАЛЁЎ Апанас Фёдаравіч 

КАВАЛЁЎ Апанас Фёдаравіч

[2(15).12.1903, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 20.7.1993, Мінск], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум, Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе. З 1926 на савецкай і партыйнай рабоце. З 1937 старшыня СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. 25.1.1939 арыштаваны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, 2-і Дом Саветаў, кв. 8. Высланы ў Омскую вобл. Вызвалены 9.4.1942. Рэабілітаваны. Працаваў у сістэме кааперацыі. З 1947 да 1960 нам. старшыні Белкаапсаюза, дэпутат Вярхоўных саветаў у БССР і СССР. Фонд К. зберегаецца ў НА РБ. Асабовая справа К. № 19983-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Тв.: Звон мой — праўда. Мн., 1989.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".