Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ЗМАЧЫНСКІ Эміль Вікенцевіч 

ЗМАЧЫНСКІ Эміль Вікенцевіч

[2(14).3.1889, в. Падзерная Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 1945, ГУЛАГ], вучоны-хімік. З сялянскай сям’і. У 1913 скончыў хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага ф-та Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, у 1915 Вышэйшыя педагагічныя курсы (аддзяленне фізікі, матэматыкі і касмаграфіі), абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Ваенна-прамысловым комплексе ў Маскве, потым у Саратаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. З 1925 прафесар і загадчык кафедры Пермскага дзяржаўнага ун-та. У 1928—37 загадчык кафедры неарганічнай хіміі БДУ, першы дэкан хімічнага ф-та (з 1931). Арыштаваны органамі НКВД у 1938. Абвінавачаны ў «шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці». Асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Загінуў у зняволенні.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Тв.: Journal of Chemical education. 1937. Vol. XIV. P. 232.

Літ.: Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скл. Яноўскі А. А. Мн., 2001. С. 105.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".